Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Mar 2018

Лукашэнка сустрэўся з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II

Лукашэнка сустрэўся з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II

23 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі, Архіепіскапам Мцхецкім і Тбіліскім, Мітрапалітам Піцунды і Цхум-Абхазеці Іліёй II, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на ўсё жыццё запомніў словы Іліі II, сказаныя ў час мінулага прыезду кіраўніка дзяржавы ў Грузію: "Як жа доўга мы вас чакалі тут".

"Я гэта помню і вельмі цаню тое, што вы заўсёды знаходзіце час сустрэцца са мной тут. А я вам абяцаю, што буду пастаянна прыязджаць у ваш цудоўны горад і краіну. І калі будзе на тое Божая воля і ваша, я абавязкова буду сустракацца з вамі. Для мяне гэта вялікая радасць і каштоўнасць. Вы вельмі паважаны чалавек не толькі ў Грузіі, але і ва ўсім праваслаўным свеце, і не толькі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт перадаў Іліі II прывітанне ад мітрапаліта Філарэта і мітрапаліта Паўла.

"Паміж нашымі народамі вельмі добрыя і цёплыя адносіны былі заўсёды. Вы для нас не чужыя людзі. Вы нашы сапраўдныя браты. І ў нас няма іншага выйсця, акрамя як будаваць самыя цёплыя і добрыя адносіны ўжо знаходзячыся не ў адной дзяржаве", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, краіны вельмі шмат зрабілі за апошнія два-тры гады ў развіцці адносін, пабудавалі іх базу, падпісалі мноства дагавораў.

"Вы павінны ведаць, што мы заўсёды будзем з вамі побач. Мы гатовы падзяліцца з вамі ўсім тым, што ўмеем рабіць", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў важную ролю царквы ў забеспячэнні адзінства грузінскага народа. "Я ўжо не гавару аб нядаўнім мінулым, у якім грузінская царква адыграла галоўную ролю ў захаванні дзяржаўнасці", - дадаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб сітуацыі ў рэгіёне і канфліктах, Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь выступае толькі за мірнае вырашэнне ўсіх праблем. Больш таго, неабходна ўстанаўліваць адносіны паміж канфліктуючымі бакамі, нягледзячы ні на якія рознагалоссі. "Яны могуць быць, былі і заўсёды будуць. Але пры гэтым трэба помніць, што за намі народы і яны хочуць жыць мірна і дружыць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі будуць заўсёды імкнуцца падтрымліваць добрыя адносіны, у краіне захоўваюцца міжканфесійныя мір і згода, адзначыў Прэзідэнт. "Гэта наш брэнд, добрая рэклама нашай краіны - гэты мір і спакой. І мы будзем рабіць усё для таго, каб не толькі ў нашых суседзяў, але каб такі мір і спакой былі ў любой іншай дзяржаве. І гатовы ў гэтым напрамку зрабіць усё тое, што захочуць гэтыя дзяржавы, як гэта было і ў выпадку з Украінай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца Украіны, кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што народ гэтай краіны ў бліжэйшым будучым справіцца з існуючымі праблемамі. "Менавіта народ. Калі палітыкі не могуць, тады даводзіцца ўмешвацца народу. Гэта балюча, але, відаць, Украіна павінна перажыць і гэты этап", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт дадаў, што любая вайна пачынаецца з маленькай бойкі, а потым перарастае ўжо ў вайну. "Таму ўсялякія такія сілавыя рухі трэба выкараняць і не дапускаць у грамадстве разладу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ілія II цёпла вітаў кіраўніка беларускай дзяржавы і выказаў надзею, што адносіны дружбы паміж Беларуссю і Грузіяй будуць развівацца і ў будучым, набываць новыя формы. "Мы вельмі рады, што вы з намі, і спадзяюся, што будучыя адносіны будуць развівацца станоўча", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка і Ілія II абмяняліся памятнымі падарункамі і запалілі свечку. Сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай, які прысутнічаў на сустрэчы, выканаў на раялі серэнаду Шуберта. Ілія II сам піша музыку, і ўдзельнікі таксама паслухалі творы пад яго аўтарствам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі