Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2025

Лукашэнка сустрэнецца з малдаўскім палітыкам і экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам

Лукашэнка сустрэнецца з малдаўскім палітыкам і экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам
Фота з архiва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу з былым малдаўскім Прэзідэнтам Ігарам Дадонам, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ), паведамляе БЕЛТА.

У 2016-2020 гадах Ігар Дадон займаў пасаду Прэзідэнта Малдовы. У гэтай якасці ён двойчы, у 2017 і 2019 гадах, наведваў Беларусь з рабочымі візітамі. У гэты перыяд Малдову з афіцыйным візітам у 2018 годзе наведаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Раніцай 12 ліпеня на пляцоўцы Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Партыяй сацыялістаў Рэспублікі Малдова і партыяй "Белая Русь". Ігар Дадон таксама сустрэўся з прадстаўнікамі малдаўскай дыяспары ў Беларусі.

ПСРМ - адна з буйнейшых палітычных сіл у Малдове, заснавана ў 1997 годзе.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі