Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Жнв 2015

Лукашэнка супраць стварэння ў Беларусі грамадства з прорвай паміж багатымі і звычайнымі людзьмі

6 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка супраць стварэння ў Беларусі грамадства з прорвай паміж багатымі і звычайнымі людзьмі. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі вызначаны "прыземленыя задачы" для эканомікі. "І першая задача - гэта прадаваць тое, што мы вырабляем. І ні ў якім разе не на склад, ні ў якім разе не вывозіць некуды пад адказнае захоўванне. Я гэта кантралюю цяпер нават з дапамогай спецслужбаў", - адзначыў Прэзідэнт.

"Я вымушаны гэта рабіць, таму што ў нашага ўрада, асобных яго членаў, і ў чыноўнікаў з'явілася такое, ведаеце, жаданне штосьці схаваць. І потым далажыць: вось глядзіце, мы вырабілі. Добра. Але галоўнае, куды прадалі? І нават не гэта галоўнае, прадавайце, куды хочаце. Грошы, дзе грошы? Вось гэта галоўнае!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэту праблему што б там ні было трэба вырашыць у бягучым годзе. "Трэба выйсці на вырашэнне задач, якія мы з вамі перад сабой паставілі, і вырашаць вось гэтыя зямныя задачы. Захаваць працоўныя калектывы. Я вельмі добра бачу, як некаторыя кіраўнікі сябе паводзяць, забываючы аб тым, што заўтра самі будуць і пенсіянерамі, і людзьмі, якіх трэба будзе, можа, абараняць. Таму трэба гэта бачыць і зыходзіць па-чалавечы з гэтага", - сказаў беларускі лідар.

"І самае галоўнае, калі ўжо гаварыць аб канцэптуальных вашых прапановах, - я не хачу стварыць такое буржуазнае або буржуазна-дэмакратычнае грамадства, дзе будзе прорва паміж багатымі, чытай, нашымі бізнесменамі, прадпрымальнікамі, можа, нейкімі чынушамі і гэтак далей, і звычайным народам. Вось гэта прорва абавязкова прывядзе да скандалу, як мінімум. А як максімум, і мы гэта праходзілі ўжо, - да рэвалюцый. Дэстабілізавана будзе грамадства, і, можа, мы яшчэ раней і хутчэй паўторым украінскі варыянт. Можа, без знешняга ўмяшання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён перасцярог урад ад з'яўлення прапаноў, адарваных ад жыцця, далёкіх ад выканання. "Нам патрэбны прапановы, якія сёння і заўтра дадуць магчымасць нашым людзям нармальна жыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я глыбока не ўнікаў у гэтыя праблемы, але бачыў, што многія дзяржавы гэта перажывалі, і бачу наступствы такіх рэформ. У нас таксама ў некаторых сверб, у часткі нашага грамадства: вось не атрымліваецца, патрэбны нейкія змены. Тыпу 1 млн рабочых месц. Праўда, ніхто не думае аб тым, што рабочыя месцы ж патрэбны з заўтрашняга дня, каб прадаць прадукцыю. Ды і дзе мы возьмем гэты мільён чалавек пад мільён рабочых месц? Ведаеце, папулісцкія такія вось лозунгі. А па-другое, каб стварыць мільён рабочых месц, трэба $10 млрд, а можа, і больш. Бо гэта павінны быць месцы, якія дадуць добрую прадукцыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі