У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Врс 2017

Лукашэнка: Сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і Расіі служыць выключна абароне нацыянальных інтарэсаў

Лукашэнка: Сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і Расіі служыць выключна абароне нацыянальных інтарэсаў

20 верасня, Барысаў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і Расіі служыць выключна абароне нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на Барысаўскім палігоне ў час агляду войскаў, якія ўдзельнічаюць у сумесным стратэгічным беларуска-расійскім вучэнні "Захад-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што сучасная ваенна-палітычная абстаноўка характарызуецца нарастаннем актыўнасці ў ваеннай дзейнасці па ўсім свеце. У гэтых умовах Беларусь разам з брацкай Расіяй забяспечвае бяспеку Саюзнай дзяржавы, а таксама краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

"Мы ўсямерна падтрымліваем неабходны ваенны патэнцыял і сумесна прымаем меры па прадухіленні ваенных пагроз Беларусі і Расіі, удасканаленні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пры гэтым сумесная ваенная дзейнасць і супрацоўніцтва з Расіяй у правядзенні вучэнняў не накіраваны супраць трэціх краін і служаць выключна абароне нашых нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і Расіі служыць выключна абароне нацыянальных інтарэсаўУ гэтым, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, змаглі пераканацца прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса і шматлікіх міжнародных арганізацый, якія прысутнічаюць на завяршальным этапе вучэння.

"Мы нікому не пагражалі і пагражаць не збіраемся. З нашых зямель не зыходзілі пагрозы і войны, але той, хто прыходзіў на гэту зямлю, заўсёды атрымліваў дастойны адпор. Гэта ідэалагічны складнік нашых вучэнняў. Іншага няма і быць не павінна", - заявіў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс