У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Сак 2015

Лукашэнка ставіць задачу паскорыць інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі

Лукашэнка ставіць задачу паскорыць інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу паскорыць інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для гэтага патрабуецца больш высакакласных спецыялістаў па шэрагу прыярытэтных, запатрабаваных у рэальным сектары спецыяльнасцей, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Сярод іх біятэхналогія, мікрабіялогія, электроннае прыборабудаванне, энергетыка, хімія і тэхналогія атрымання мінеральных угнаенняў, распрацоўка і абагачэнне карысных выкапняў, вытворчасць і перапрацоўка сельгаспрадукцыі".

Аляксандр Лукашэнка ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесараТаму на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара было нямала прадстаўнікоў прыродазнаўчых, тэхнічных і фізіка-матэматычных навук. Звяртаючыся да іх, Прэзідэнт адзначыў: "Важна тое, што вашы распрацоўкі запатрабаваны, яны знаходзяць практычнае прымяненне і ўжо выкарыстоўваюцца пры стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў, апаратуры для перадачы, прыёму і апрацоўкі інфармацыі, у звышправадніковай нанаэлектроніцы, новых аптычных элементах".

Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на поспехі беларускіх вучоных-аграрыяў, якія дасягнулі добрых вынікаў у распрацоўцы сучасных сродкаў барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін.

Гуманітарную сферу на мерапрыемстве прадстаўлялі юрысты, сацыёлагі, эканамісты, мастацтвазнаўцы. "У сферы вашых навуковых інтарэсаў - вывучэнне заканамернасцей функцыянавання сучаснага грамадства і эканамічнай сістэмы, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, прымнажэнне духоўнага багацця народа. Сёння на гуманітарыяў ускладзена асаблівая місія, і яны павінны яе выканаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс