Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Jun 2017

Лукашэнка: Старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕС

Лукашэнка: Старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕС

22 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з Еўрасаюзам праз прыкладное супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін - членаў ЦЕІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕС"Мы разглядаем сваё старшынства як унікальную магчымасць для эфектыўнага ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Немалаважна, што ЦЕІ цесна ўзаемадзейнічае з Еўрапейскім саюзам, удзельнічаючы ў рэалізацыі яго розных праграм і праектаў, у тым ліку стратэгіі рэгіянальнага развіцця. Для нас гэта дадатковая магчымасць палепшыць узаемаразуменне з Еўрасаюзам праз прыкладное супрацоўніцтва".

Лукашэнка: старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕСАкрамя таго, Беларусь лічыць сваё старшынства ў ЦЕІ спрыяльным для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з іншымі яе краінамі-членамі. Так, некаторыя з прысутных дэлегатаў акрамя ўдзелу ў сённяшнім мерапрыемстве праводзяць двухбаковыя сустрэчы са сваімі беларускімі калегамі. "Вельмі спадзяюся, што па іх выніках будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці ў палітычнай і эканамічнай галінах", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка: старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕС

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі