Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2018

Лукашэнка станцаваў вальс з міс Беларусь на рэспубліканскім балі ў Палацы Незалежнасці

Лукашэнка станцаваў вальс з міс Беларусь на рэспубліканскім балі ў Палацы Незалежнасці

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на першым Рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці танцаваў вальс з "Міс Беларусь - 2018" Марыяй Васілевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы баль, кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што рады бачыць у Палацы Незалежнасці таленавітых, прыгожых і натхнёных маладых людзей. "Дзякуючы вам гэта заўсёды строгая зала Палаца Незалежнасці сёння становіцца неафіцыйнай, прыбранай і ўрачыстай", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі ўпершыню на афіцыйным узроўні праводзяць навагодні баль у яго класічным разуменні, успамінаюць і адраджаюць прыгожую традыцыю мінулых дзён. "Тады такія свецкія мерапрыемствы былі для маладых людзей ледзь ці не адзіным месцам для стасункаў. Сёння такіх месцаў дастаткова, - адзначыў Прэзідэнт. - Але ведаеце, сапраўднага чалавека можна разгледзець, толькі гледзячы ў вочы. Я вельмі спадзяюся, што вы знойдзеце тут сабе добрых, надзейных сяброў, і гэта будзе пачаткам добрай традыцыі суверэннай і незалежнай Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што прысутныя на балі маладыя людзі апынуліся ў Палацы Незалежнасці не дзякуючы выпадку або ўдачы. "Гэты баль - своеасаблівы падарунак за стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, за вашу ініцыятыўнасць. Тут лепшыя з лепшых, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Вы самая актыўная і прагрэсіўная частка нашага насельніцтва".

На навагодні баль у Палац Незалежнасці запрошана амаль 300 студэнтаў і старшакласнікаў, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, уладальнікі прэзідэнцкіх стыпендый, удзельнікі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых работ, пераможцы і лаўрэаты шматлікіх творчых міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

Першы рэспубліканскі баль вырашылі правесці ў фармаце балю дэбютантаў. У першай, класічнай, частцы адрадзілі старадаўнія бальныя традыцыі, закладзеныя яшчэ ў XVIII-XIX стагоддзях. Вечар адкрыўся паланэзам дэбютантаў і вальсам. Другая частка балю прайшла пад сусветныя хіты эстраднай і джазавай музыкі. Яна мела больш лёгкі і просты характар, дзе танцы спалучаліся з гульнямі і забавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі