Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Врс 2016

Лукашэнка: Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў мае патрэбу ў рэфармаванні

Лукашэнка: Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў мае патрэбу ў рэфармаванні

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў мае патрэбу ў рэфармаванні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзна, што датычыцца канцэпцыі, тактыкі, стратэгіі хакея, уступаем заакіянскім спартсменам. Нам трэба вельмі сур'ёзна звярнуць увагу на сістэму падрыхтоўкі спартсменаў, і хакеістаў перш за ўсё, пераймаючы вопыт канадцаў і амерыканцаў - яны гуляюць у зусім іншы хакей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы і расіяне, ды і еўрапейцы пачынаюць адставаць, гуляем па-даўнейшаму. Гэта датычыцца асабліва беларускага хакея".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Рэнэ Фазелю за тую ўвагу, якую Міжнародная федэрацыя хакея аказвае Беларусі, а таксама павіншаваў яго з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта ІІХФ. "Шчыра кажучы, перад сустрэчай я задумаўся, што мы, напэўна, са сваім цяперашнім хакеем не заслугоўваем столькі ўвагі, колькі вы ўдзяляеце нашай краіне. Але ў бліжэйшыя два-тры гады - адразу гэта не робіцца - мы парадак навядзём у спорце ў цэлым і ў хакеі ў прыватнасці, разбяромся з усімі функцыянерамі, якія, напэўна, крыху зажырэлі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы пры гэтым, што яго ацэнка існуючай у беларускім хакеі сітуацыі не звязана з выступленнем нацыянальнай зборнай у алімпійскай кваліфікацыі-2018.

Прэзідэнт падкрэсліў, што кадры ў спорце вырашаюць усё. "Я ўжо даручыў сур'ёзную ўвагу звярнуць на кадры, якія сёння заняты ў спартыўнай індустрыі, асабліва ў хакеі, таму што гэта вельмі папулярны, можна сказаць, нацыянальны від спорту разам з футболам і самы масавы. Вы бачыце, як гледачы ўспрымаюць усё гэта", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы было адзначана, што ў спорце павінны быць вялікія перамогі, тады і паражэнні будуць успрымацца зусім інакш. Акрамя таго, адзначыў Прэзідэнт, спартсмены павінны падыходзіць да спаборніцтваў на піку сваёй формы, каб паказваць рэзультаты лепшыя, чым на этапе падрыхтоўкі да турніраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі