Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Крс 2023

Лукашэнка: спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы з'яўляецца трывалай асновай адзінства і грамадскай згоды

Лукашэнка: спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы з'яўляецца трывалай асновай адзінства і грамадскай згоды
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Вялікаднем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень - свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў самай лепшай будучыні, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, як і папярэднія пакаленні, робім добрыя справы, клапоцімся пра блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спачуванні, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых братэрскіх народаў".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы, глыбокая павага да святынь, гатоўнасць захоўваць сваю веру з'яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў: "Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цеплынёй дамашняга ачага, надзеяй і любоўю. Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень - свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў самай лепшай будучыні.

Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, як і папярэднія пакаленні, робім добрыя справы, клапоцімся пра блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спачуванні, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых братэрскіх народаў.

Спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы, глыбокая павага да святынь, гатоўнасць захоўваць сваю веру з'яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.

Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цеплынёй дамашняга ачага, надзеяй і любоўю.

Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка.

16 красавіка 2023 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі