У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Врс 2016

Лукашэнка: Спакойная і бяспечная Беларусь патрэбна і Захаду, і Расіі

Лукашэнка: Спакойная і бяспечная Беларусь патрэбна і Захаду, і Расіі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спакойная і бяспечная Беларусь патрэбна і Захаду, і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ТАСС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы патрэбны і Еўропе, і Расіі. Асабліва цяпер, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вось такая ціхая, спакойная, бяспечная краіна, дзе можна праводзіць любое мерапрыемства Еўропы ў інтарэсах Еўрасаюза і Расіі, яна і патрэбна. Гэта і паказалі падзеі ва Украіне".

"Я гэтым ганаруся, Беларусі выпала такая роля. Няхай будзе такая краіна паміж Усходам і Захадам, дзе можна спакойна абмяркоўваць гэтыя праблемы. Калі ласка, патрэбны будзе Мінск-3, 5, 25 - мы гатовы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў да хутчэйшага вырашэння канфлікту ва Украіне. "Яго трэба вырашаць. Чым раней, тым лепш. Любая вайна чымсьці заканчваецца. Чым? Мірам. Галоўнае - наступствы. Наступствы будуць настолькі выгадны для Украіны, Расіі, Беларусі і для ўсяго свету, наколькі мы хутчэй скончым гэты канфлікт", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для Беларусі важны адносіны як з Захадам, так і з Усходам. "Таму не трэба нас даймаць за тое, што мы размаўляем з Захадам, і не трэба нас штурхаць у бок ад Расіі. Лёс наш такі, што мы апынуліся ў цэнтры, на гэтым скрыжаванні, нам тут жыць. І трэба набрацца мудрасці, каб жыць у гэтай сітуацыі", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс