Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Май 2016

Лукашэнка: Слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні адзначаецца, што гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. "Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. "У адзіным страі з брацкімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага прыгнёту, а вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднавілі разбураныя гарады і спаленыя вёскі", - нагадаў Прэзідэнт.

"У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон! Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў - тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы шчыра пажадаў усім суайчыннікам добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. У адзіным страі з брацкімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага прыгнёту, а вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднавілі разбураныя гарады і спаленыя вёскі.

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон!

Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў - тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі