У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Ліс 2017

Лукашэнка ўсклаў вянок да Мемарыяла памяці загінулых воінаў у Абу-Дабі

Лукашэнка ўсклаў вянок да Мемарыяла памяці загінулых воінаў у Абу-Дабі

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўсклаў вянок да Мемарыяла памяці загінулых воінаў у Абу-Дабі. Гэта падзея стала галоўным пратакольным мерапрыемствам рабочага візіту кіраўніка дзяржавы ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Урачыстая цырымонія прайшла з удзелам зводнай роты ганаровай варты. Прэзідэнт усклаў вянок да манумента і ўшанаваў памяць загінулых за краіну герояў мінутай маўчання.

Аляксандра Лукашэнку пры наведванні мемарыяла суправаджаў дырэктар службы па справах сем'яў пакутнікаў Адміністрацыі Наследнага прынца Абу-Дабі шэйх Халіфа бен Тахнун бен Мухамед аль-Нахаян. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з архітэктурнымі асаблівасцямі комплексу і зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Затым бакі абмяняліся падарункамі.

Мемарыял размешчаны насупраць Вялікай мячэці шэйха Заіда і ўяўляе сабой архітэктурную кампазіцыю з 31 панэлі, на якіх нанесены імёны загінулых воінаў. Манумент з'яўляецца нацыянальным і культурным арыенцірам, ён увасабляе сабой каштоўнасці адзінства і салідарнасці нацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс