Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Лют 2016

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны

23 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, да падножжа манумента былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Савета Бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, выканкама СНД, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, Беларускай праваслаўнай царквы, Рымска-каталіцкай царквы.

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў АйчыныПасля мінуты маўчання і выканання дзяржаўнага гімна па плошчы Перамогі ўрачыстым маршам прайшла зводная рота ганаровай варты і ваенны аркестр.

Пасля завяршэння цырымоніі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з грамадзянамі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Звяртаючыся да Прэзідэнта, яны выказалі надзею, што ў краіне ўсё будзе добра. На што кіраўнік дзяржавы адказаў, што беларусы ў гэтым могуць не сумнявацца. "І нам трэба варушыцца", - сказаў ён. Прэзідэнт пажадаў таксама "варушыць і начальнікаў на месцах", каб "не паснулі".

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прысутных з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў ім поспехаў.Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў АйчыныЛукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі