У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Чэр 2019

Лукашэнка Шуневічу: бяспека ў час Еўрапейскіх гульняў павінна быць забяспечана, але без празмернасцей

Лукашэнка Шуневічу: бяспека ў час Еўрапейскіх гульняў павінна быць забяспечана, але без празмернасцей

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўныя структуры Беларусі павінны забяспечыць бяспеку грамадзян у час II Еўрапейскіх гульняў, аднак дзейнічаць без празмернасцей. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складваецца аператыўная абстаноўка ў краіне, асабліва закрануўшы падрыхтоўку МУС да II Еўрапейскіх гульняў.

"Мяне насцярожвае, што мы, часам не думаючы, у плане перастрахоўкі або яшчэ нечага пачынаем ствараць ці то "канцлагеры", ці то нейкія "гета" ў Беларусі. Сёння гляджу: да праезнай часткі выставілі фундаментальныя блокі - чытай, будзем устанаўліваць металічныя агароджы ў раёне фан-зон. Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуара ніхто не можа вылазіць з гэтымі агароджамі, і яны павінны быць цывілізаваныя. Мы сёння не ў Сірыі, не ў Лівіі, і ў нас не Ірак, каб усё гэта рабіць. Няхай гэта робяць у краінах дэмакратыі: у Францыі, Германіі, Амерыцы. А ў нас гэтага рабіць не трэба: мы павінны працаваць так, каб людзі маглі свабодна сустракацца ў перыяд Еўрапейскіх гульняў і пасля. Гэта значыць, празмернасцей не павінна быць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт сказаў, што бяспецы грамадзян павінна ўдзяляцца вялікая ўвага, аднак забяспечваць яе трэба "без агароджаў". "Я ведаю, што гэта прапановы еўрапейскіх чыноўнікаў. Трэба ім адкрыта гаварыць, што мы забяспечым бяспеку прыезджых і сваіх грамадзян без іх. Мы гэта ўжо рабілі. Не трэба ператвараць Мінск на гэты час у сістэму нейкіх агароджаў. Рабіце так, як просіць Сівак (мэр горада). Я яму і Качанавай (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта) даручыў непасрэдна на аб'ектах заняцца гэтымі пытаннямі без празмернасцей. Папросяць зрабіць - рабіце. Але яны нясуць за гэта адказнасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ігар Шуневіч далажыў, што па выніках работы ў мінулым годзе МУС прыняло некалькі кіраўніцкіх і практычных мер. Яны накіраваны на падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі і забеспячэнне поўнага кантролю над крымінагеннай сітуацыяй. "Сёння, не толькі па лічбах, але і па ацэнках экспертаў, Беларусь з'яўляецца адной з самых стабільных дзяржаў у Еўропе і самай бяспечнай. Я ўпэўнены, што гэтыя стабільнасць і бяспеку мы вытрымаем і на Гульнях, забяспечым правапарадак - тут сумненняў ніякіх няма", - заявіў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс