У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліп 2020

Лукашэнка сабраў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі па сітуацыі з затрыманнем баевікоў замежнай ПВК

Лукашэнка сабраў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі па сітуацыі з затрыманнем баевікоў замежнай ПВК

29 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сітуацыі ў сувязі з затрыманнем у Беларусі больш як трох дзясяткаў прадстаўнікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я запрасіў вас для таго, каб разабрацца з гэтым, можна сказаць, надзвычайным здарэннем, якое адбылося сёння ноччу. Інакш яго не назавеш", - адзначыў беларускі лідар.

Ён папрасіў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка больш дэталёва далажыць аб сітуацыі. "Я гляджу на рэакцыю расіян. Яны ўжо, апраўдваючыся, гавораць, што амаль не мы іх самі сюды завезлі. Зразумела, трэба ж неяк апраўдаць свае брудныя намеры. Таму вельмі прасіў бы, каб у гэтай сітуацыі і з гэтым фактам было ўсё вельмі адкрыта і сумленна. Калі гэта расійскія грамадзяне (а я так разумею, іх дапыталі), значыць, трэба звярнуцца неадкладна ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны растлумачылі, што адбываецца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобнае даручэнне Прэзідэнт таксама даў прэс-сакратару Наталлі Эйсмант: "Нам трэба звярнуцца да расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку Telegram-каналаў, каб яны, як Пуцін гаворыць, пургу не гналі. Калі вінаватыя, трэба з гэтай сітуацыі выходзіць дастойна. Не вінаватыя - добра, у нас няма ніякіх мэт зняславіць блізкую нам краіну".

"Таму я хацеў бы, каб коратка далажылі мне аб сітуацыі і аб тым, што на сённяшні дзень мы маем", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс