Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Жнв 2020

Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях

Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях

12 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як і дамаўляліся мы з вамі да выбараў, што праз некалькі дзён пасля электаральнай кампаніі збяромся і абмяркуем актуальныя пытанні функцыянавання нашай дзяржавы. Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія цяпер стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам бяспекі (можа, і перш за ўсё), з'яўляецца забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян, абарона канстытуцыйнага ладу і забеспячэнне нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што асновай і фундаментам усяго і найважнейшым пытаннем, як і раней, з'яўляецца функцыянаванне эканомікі. "Таму ўраду неабходна прыняць усе неабходныя дадатковыя меры, калі гэта патрэбна, для функцыянавання эканомікі", - даручыў Прэзідэнт.

"Усе, хто хочуць працаваць, хто імкнецца працаваць, павінны мець работу і, адпаведна, заработную плату. Усе, хто сёння не працуе, павінны быць вывучаны, і ім павінна быць прапанавана работа, - падкрэсліў беларускі лідар. - Аснова ўсіх гэтых так званых пратэстуючых - людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. - Няма работы, значыць, "гуляй дзядзька па вуліцах і праспектах". Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: уладкавацца (трэба. - Заўвага БЕЛТА) на работу тым, хто не працуе".

"І хачу папярэдзіць некаторых нашых грамадзян: не дай бог нехта некаму будзе выдаваць ліпавыя даведкі аб працаўладкаванні. Усё павінна быць сумленна і прыстойна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў праваахоўным органам і дзяржаўным структурам забяспечыць выкананне дадзеных указанняў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ідэалогіі, кадравай палітыкі і работы СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі