Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Ліп 2016

Лукашэнка ўручыў Зюганаву ордэн Дружбы народаў

Лукашэнка ўручыў Зюганаву ордэн Дружбы народаў

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння старшыні фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзю Зюганаву ордэн Дружбы народаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Столькі, колькі робіце вы ў Расіі, гэта не для ліслівасці сказана, ніхто не рабіў і не робіць, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да лідара КПРФ. - Мы ўзнагародзілі вас не да выбараў, а даўно. Проста ў нас не было выпадку, каб я асабіста вам уручыў гэту ўзнагароду".

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Камуністычная партыя - самая блізкая да народа. "Я вельмі рады, што кіраўніцтва Расіі нарэшце зразумела, што Кампартыя - гэта партыя не развалу, не процістаяння, не рэвалюцыі і вайны, а што гэта партыя нацэлена на стварэнне", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Генадзь Зюганаў удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі