Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Oct 2015

Лукашэнка ўручыў Назарбаеву ордэн Дружбы народаў

Лукашэнка ўручыў Назарбаеву ордэн Дружбы народаў16 кастрычніка, Бурабай /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву ордэн Дружбы народаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго казахстанскі калега ўнёс значны асабісты ўклад ва ўстанаўленне і развіццё дружалюбных адносін і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. У сувязі з гэтым прынята рашэнне ўзнагародзіць Нурсултана Назарбаева ордэнам Дружбы народаў - вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Беларусь. Беларускі лідар павіншаваў Прэзідэнта Казахстана з гэтай падзеяй і ўручыў яму ордэн.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Нурсултан Назарбаеў, "выкарыстоўваючы і свой багаты вопыт работы на постсавецкай прасторы, і вопыт работы ў апошнія гады ў Савецкім Саюзе, вельмі многае зрабіў для станаўлення, у тым ліку і Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

"Яму належыць ідэя стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, чалавек-інтэгратар, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта садзейнічае не толькі ўмацаванню дружбы паміж народамі, але і паляпшэнню жыцця людзей у нашых дзяржавах".

Нурсултан Назарбаеў у сваю чаргу адзначыў, што Казахстан будуе і будзе будаваць дружалюбныя ўзаемавыгадныя адносіны з Беларуссю на карысць народаў абедзвюх краін. Кіраўнікі дэлегацый у ходзе пасяджэння ў вузкім фармаце павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і пажадалі яму поспехаў у адказнай дзейнасці.

Беларусь і Казахстан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог на ўсіх узроўнях, з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі. Бакі канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на інтэграцыйных пляцоўках ЕАЭС і СНД, а таксама ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН, АБСЕ, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Паспяхова рэалізуецца праграма эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам на 2009-2016 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі