Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Кст 2016

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды дэпутатам і сенатарам Нацыянальнага сходу пятага склікання

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды дэпутатам і сенатарам Нацыянальнага сходу пятага склікання

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. Цырымонія адбылася ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржаўных узнагарод за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны, заслугі ў развіцці заканадаўства і парламентарызму ўдастоены члены Савета Рэспублікі. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юрый Казіятка. Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоена першы намеснік генеральнага дырэктара - намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ "Гродна Азот" Тамара Паследняя. Дырэктар дзяржаўнай установы "Палац культуры г.Маладзечна" Святлана Сарока ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юрый КазіяткаГанаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ліліі Мароз.

Ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ліліі МарозНекалькім сенатарам аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі.

За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны заслугі дэпутатаў і супрацоўнікаў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Cтаршыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Віктар Шчэцька ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Сяргей Канопліч.

 Шэраг дэпутатаў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Віталь Бусько, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Віктар Валюшыцкі, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Віктар Шчэцька.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена члену Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандру ПапковуГанаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена члену Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандру Папкову. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Людміла Міхалькова ўдастоена ганаровага звання "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі