У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Жнв 2018

Лукашэнка: развіваць сваю сельскую гаспадарку Беларусі танней, чым імпартаваць прадукты харчавання

Лукашэнка: развіваць сваю сельскую гаспадарку Беларусі танней, чым імпартаваць прадукты харчавання

1 жніўня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Развіццё сваёй сельскай гаспадаркі Беларусі абыходзіцца танней, чым імпарт прадуктаў харчавання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з журналістамі ў час наведвання палёў 1-й Мінскай птушкафабрыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў той факт, што адзін аграрый дае работу сямі-васьмі людзям, паколькі проста ўбраць збожжа недастаткова, каб атрымаць свежаспечаны хлеб або якасны камбікорм. "Калі мы гэта спынім, уявіце: паўкраіны будзе хадзіць без работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, заўважыў ён, пад сельскую гаспадарку ў многім заточана і прамысловасць Беларусі: ад вытворчасці плугоў да суперкамбайнаў.

"Мы пераканаліся ўжо на практыцы, што гэта ў цэлым нам танней абыходзіцца, чым купляць імпартнае малако, мяса", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён прывёў у прыклад Расію, дзе актыўна ўзяліся за развіццё сваёй сельскай гаспадаркі, нягледзячы на наяўнасць вялікіх рэсурсаў, якія даюць магчымасць імпартаваць неабходную прадукцыю. На думку кіраўніка дзяржавы, нездарма з'явіўся і сам тэрмін "харчовая бяспека". "Калі ў цябе няма свайго і табе хтосьці пастаўляе, ён у любы момант цябе можа ўзяць за горла. І ўсё - няма незалежнасці, няма суверэнітэту, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Хто не нюхаў гэтага хлеба, той ніколі не зразумее, што трэба мець сваё. Усё трэба мець сваё, на што мы здольныя. Гэта паднімае нацыю, людзей, дае магчымасць ім зарабляць".

З іншага боку, дадаў Прэзідэнт, стаіць пытанне: ці трэба сёння Беларусі вырабляць значна больш сельгаспрадукцыі, чым цяпер. "Мы не будзем фарсіраваць гэта, таму што прадаць цяжка. Вы бачыце, як мы прабіваемся на кітайскі рынак, дыверсіфікуем продажы харчавання па ўсім свеце, каб не залежаць ад аднаго расійскага рынку. Мы ідзём ва ўсе кропкі для таго, каб прадаць тое, што мы сёння вырабляем з лішкам", - канстатаваў беларускі лідар.

Аднак у перспектыве, упэўнены кіраўнік дзяржавы, прадукты харчавання будуць запатрабаваны ў свеце ўдвайне. "Афрыка паднімаецца, той жа Кітай будзе спажываць нямала. Як толькі ўбачым, што трэба больш, мы павялічым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс