Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Май 2015

Лукашэнка разлічвае, што Захад зробіць шэраг крокаў адносна Беларусі ў правільным напрамку

Лукашэнка разлічвае, што Захад зробіць шэраг крокаў адносна Беларусі ў правільным напрамку

4 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што Захад зробіць шэраг крокаў адносна Беларусі ў правільным напрамку. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хацелі б, каб ваша краіна, ды і Захад у цэлым усё ж такі, бліжэй паглядзеўшы на Беларусь, зрабіўшы адпаведныя вывады, пачалі шэраг крокаў у правільным напрамку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні ўзровень адносін з Захадам як некаторае пацяпленне.

Лукашэнка разлічвае, што Захад зробіць шэраг крокаў адносна Беларусі ў правільным напрамкуКіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў пачатку свайго прэзідэнцтва, аналізуючы ўзаемаадносіны Беларусі з заходнімі дзяржавамі, прыйшоў да высновы, што Захад размеркаваў рэспублікі былога Савецкага Саюза і замацаваў за імі сваіх адказных, і ў зону адказнасці Аўстрыі ўвайшла Беларусь. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым з іншымі краінамі, Аўстрыя інвесціравала ў Беларусь вельмі многае, прыўносячы самыя перадавыя тэхналогіі. "Я абсалютна не быў супраць таго, каб устанавіць найбольш цесныя адносіны з Аўстрыяй, і вельмі вялікую цікавасць выказвала ў супрацоўніцтве з Беларуссю Германія. Я з гэтым згадзіўся", - сказаў беларускі лідар. У той жа час ён нагадаў, што пасля Захад вырашыў крыху памяняць тактыку і стратэгію адносна Беларусі. "Нам не засталося іншага выйсця, як прыняць такую пазіцыю", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Я лічу, што ваш візіт будзе значным, - сказаў Прэзідэнт. - Ваш прыезд - гэта добры знак".

Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне цяперашнім узроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі. Паводле яго слоў, за 2014 год аўстрыйскі бок інвесціраваў у эканоміку Беларусі больш як $500 млн. У той жа час ён заўважыў, што ў лепшыя гады гэта лічба даходзіла і да $900 млн. "Я вельмі разлічваю, што пасля вашага візіту будуць больш маштабныя захады па пашырэнні нашага супрацоўніцтва. Калі вас нешта насцярожвае адносна Беларусі, у самой Беларусі, вы можаце мне шчыра аб гэтым сказаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі