У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Сак 2016

Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін

Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін

30 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі з заходнім светам, ЗША намеціўся нейкі пазітыў. "Я вельмі хацеў бы, каб гэта быў новы этап у нашых адносінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што палітызаванасць адносін Беларусі з заходнімі краінамі вельмі высокая. "Нам не шкодзіла б паглядзець перш за ўсё на эканоміку, на гандлёва-эканамічныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі, з Еўрапейскім саюзам. І гэта было б добрым фундаментам пабудовы добрых адносін па ўсіх напрамках", - перакананы кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка разлічвае, што пазітыў, які намеціўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносінБеларусь гатова абмяркоўваць з заходнімі партнёрамі любыя праблемы, супрацоўнічаць з ЗША. "Не толькі таму, што гэта глабальная імперыя, вядучая дзяржава свету, з якой супрацоўнічаюць усе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў беларускім грамадстве склалася добрае паважлівае стаўленне да Амерыкі. Гэтаму не перашкодзілі і санкцыі супраць Беларусі, якія дзейнічалі ў мінулым. "Наш народ добры, адукаваны і разбіраецца ў тых працэсах, якія адбываюцца ў свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў наладжваць адносіны ў духу пажаданняў беларускага і амерыканскага народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс