Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Чэр 2016

Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з СБ

Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з СБ

2 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным Банкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучае. Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горшая, чым у папярэднія гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць беларускага боку ў адрас Сусветнага банка за існуючы ўзровень супрацоўніцтва. "У самыя цяжкія часы Сусветны банк прытрымліваўся свайго стылю работы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з СБАляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў падтрымку Сусветнага банка ў фінансаванні інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на ЧАЭС, перапрацоўка бытавых адходаў. "Вы моцна дапамаглі нам у мадэрнізацыі ўсёй лясной гаспадаркі. Менавіта з вашай падтрымкі пачалася гэта мадэрнізацыя. І мы сёння практычна поўнасцю правялі імпартазамяшчэнне ў лясной гаспадарцы і працуем па самых высокіх стандартах", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер рэалізуецца шэраг праектаў на сотні мільёнаў долараў. "Павінен сказаць, што мы своечасова рэалізуем гэтыя праекты, але ў мяне склалася ўражанне, што беларускі бок недзе з нейкімі праектамі марудзіць, або мы павольна разгортваемся. Я хацеў бы, каб вы мне сказалі, дзе нашы недахопы, і мы абавязкова выправім сітуацыю, - сказаў беларускі лідар. - Паколькі ваша фінансаванне, асабліва ў гэтай сітуацыі, дае магчымасць тысячам людзей мець работу і ствараць цудоўныя аб'екты. Вопыт супрацоўніцтва з вамі - адкрыты, прынцыповы - з'яўляецца для нас пэўнай школай. Наша сустрэча паслужыць далейшаму ўдасканаленню нашых адносін".

Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з СБУ сваю чаргу Сірыл Мюлер адзначыў, што для Сусветнага банка было вялікім гонарам аказваць садзейнічанне Беларусі ў апошнія некалькі гадоў. Ён падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за станоўчую ацэнку сумесных праграм. "Сапраўды, нам удалося дасягнуць істотных пазітыўных вынікаў, істотна нарасціць тэмпы і аб'ёмы сумесных праграм. І мы маем намер рухацца наперад", - сказаў ён.

"Мы пачынаем распрацоўваць стратэгію на будучае. І я буду ўдзячны, калі вы вызначыце ключавыя пункты, на якія нам трэба звярнуць увагу", - дадаў віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка.

Цяпер з удзелам Сусветнага банка ў Беларусі рэалізуецца шэраг розных праектаў на агульную суму амаль $1 млрд, у тым ліку ў сферах развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, павышэння энергаэфектыўнасці, удасканалення і мадэрнізацыі аўтамабільных дарог, развіцця ляснога сектара, мадэрнізацыі сістэм адукацыі і кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Сума інвестыцый Сусветнага банка з 1992 па 2016 год ацэньваецца ў памеры амаль $1,5 млрд.

Сусветны банк створаны ў ходзе Брэтан-Вудскай канферэнцыі ў 1944 годзе як Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР) і з'яўляецца адной з найбольш уплывовых міжнародных фінансавых арганізацый, якая мае значны фінансавы і экспертны патэнцыял для прадастаўлення дзяржавам - членам дапамогі ў мэтах развіцця.

МБРР з'яўляецца ключавой арганізацыяй Групы Сусветнага банка, у якую таксама ўваходзяць фінансавыя і нефінансавыя агенцтвы, што спецыялізуюцца на больш вузкіх напрамках развіцця. Банк прадастаўляе пазыкі толькі крэдытаздольным пазычальнікам і фінансуе выключна перспектыўныя праекты, якія прадугледжваюць рэальны эканамічны эфект.

Беларусь з'яўляецца членам Сусветнага банка з 1992 года. Па стане на 23 мая 2016 года Беларусі належыць 0,21 працэнта ад агульнай колькасці галасоў і 0,19 працэнта ад агульнай колькасці акцый Сусветнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі