У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2017

Лукашэнка: Рашэнні ВДС пасадзейнічаюць далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Рашэнні ВДС пасадзейнічаюць далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і Расіі

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рашэнні, якія будуць сёння прыняты на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, павінны пасадзейнічаць далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба яшчэ немалы шлях прайсці. Галоўнае для нас - гэта імпартазамяшчэнне. Мы ўсё ж такі павінны даказаць усяму свету, што мы самадастатковыя народы, самадастатковыя дзяржавы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, што і сёння прынятыя на Вышэйшым дзяржсавеце рашэнні пасадзейнічаюць далейшаму развіццю інтэграцыі нашых краін у адзіную Саюзную дзяржаву".

Лукашэнка: Рашэнні ВДС пасадзейнічаюць далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і РасііКіраўнікі дзяржаў адзначылі, што толькі што прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "Добрае атрымалася мерапрыемства, амаль 800 чалавек (толькі спецыялістаў - прадстаўнікоў рэгіёнаў) прысутнічалі на гэтым форуме. Гэта магчымасць яшчэ раз спецыялістам і кіраўнікам на рэгіянальным узроўні - не кажучы ўжо пра нас - абмеркаваць пытанні развіцця, а нам - зверыць гадзіннікі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Лукашэнка: Рашэнні ВДС пасадзейнічаюць далейшаму развіццю інтэграцыі Беларусі і РасііУ сваю чаргу Уладзімір Пуцін падкрэсліў значнасць тэмы IV Форуму рэгіёнаў, якая прысвечана развіццю супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і інфармацыйнага грамадства. "Гэта рэальная спроба паглядзець у будучыню, - заявіў ён. - Але ў нас ёсць, чым займацца і сёння. У нас шырокі парадак дня. Мы вельмі рады Вас бачыць для таго, каб у спакойным рабочым рэжыме пагаварыць пра ўсе напрамкі супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс