Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Сак 2016

Лукашэнка рады, што Беларусь і ЕС адышлі ад лабавога процістаяння

Лукашэнка рады, што Беларусь і ЕС адышлі ад лабавога процістаяння

9 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам выказаў задавальненне тым, што Беларусь і ЕС адышлі ад лабавога процістаяння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ён "рады таму, што ўсё ж такі мы прайшлі свой шлях, Еўрапейскі саюз прайшоў свой шлях, і мы адышлі ад гэтага лабавога процістаяння". Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што ў свой час ЕС і Беларусь "пабудавалі незразумелую сцяну паміж сабой і спрабавалі цераз гэту агароджу нават не размаўляць, а абменьвацца фразамі". Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэты перыяд адышоў у нябыт.

"Мы вітаем тое, што Еўропа цяпер убачыла Беларусь, ацаніла Беларусь і мы можам наладжваць нармальнае гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта абавязкова прывядзе да сур'ёзных зрухаў і па іншых напрамках. "Я не адрываю гуманітарныя праблемы ад эканамічных. Вырашэнне гуманітарных праблем непасрэдна залежыць ад эканомікі. Па меры яе пашырэння і росту самі па сабе адпадуць многія пытанні гуманітарнага характару, у тым ліку правоў чалавека, як гэта разумеецца ў Еўрапейскім саюзе", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі