Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Ліп 2022

Лукашэнка: пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае

Лукашэнка: пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі  - стратэгічнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Мы павінны забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання, павялічыць нашы стабілізацыйныя фонды, гэта значыць, запасы на будучае. А таксама, як я гаварыў, маючы сёння добрыя цэны на прадукты харчавання, паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Тым больш што ўсё для таго, каб дасягнуць гэтых мэт, у нас ёсць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, хоць цяперашняя гарачая пара прагназуецца няпростай з-за пэўных сюрпрызаў надвор'я.

"Таму ў кароткі прамежак часу неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы з мэтай забяспечыць і якасную нарыхтоўку кармоў, і ўборку збожжа без страт, а таксама рыхтавацца да сяўбы азімых", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі