У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Врс 2015

Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя Перамогі

Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя Перамогі3 верасня, Пекін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне, што праводзіўся ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Менавіта ў гэты дзень, 3 верасня, у Кітаі святкуецца Дзень Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя ПерамогіУпершыню з моманту ўтварэння КНР у краіне праводзіцца буйнамаштабны ваенны парад не з нагоды нацыянальнага свята - Дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя ПерамогіНа парадзе прысутнічалі каля трох дзясяткаў лідараў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. У прыватнасці, сярод запрошаных гасцей былі кіраўнікі Расіі, Чэхіі, Сербіі, Венесуэлы, КНДР, краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя ПерамогіЛідары дзяржаў на працягу паўгадзіны прыбывалі на плошчу Цяньаньмэнь. За варотамі павільёна "Дуаньмэнь" іх вітаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін. Пасля калектыўнага фатаграфавання кіраўнікі дзяржаў, у ліку якіх быў і Аляксандр Лукашэнка, прайшлі на трыбуну, адкуль назіралі за маляўнічым дзействам, што разгортвалася на плошчы.Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне ў гонар 70-годдзя Перамогі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс