Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Крс 2017

Лукашэнка прысудзіў Дзяржаўныя прэміі Беларусі 2016 года

Лукашэнка прысудзіў Дзяржаўныя прэміі Беларусі 2016 года
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Алегу Румо, Юрыю Астроўскаму, Аляксандру Дзядзько, Алегу Калачыку, Аляксею Шчэрбе, Андрэю Валенцюкевічу.

За распрацоўку і арганізацыю прамысловай вытворчасці экспартна арыентаваных мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння на аснове стварэння сучасных метадаў праектавання, паўправадніковых тэхналогій і высокадакладнага аналітычнага і зборачнага абсталявання прэміі ўдастоены супрацоўнікі ААТ "Інтэграл" Віталь Саладуха і Сяргей Шведаў, ААТ "Планар" - Валерый Зайцаў і Генадзь Кавальчук, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Сяргей Грабчыкаў і Сяргей Чыжык.

У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прэмія прысуджана калектыву супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў асобе Аксаны Волкавай, Настассі Масквіной, Станіслава Трыфанава, Сяргея Франкоўскага, Ніны Ламановіч, Аляксандра Касцючэнкі за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча.

За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефісто", мюзіклаў “Шклянка вады”, “Джулія”, “Соф’я Гальшанская”, “Байкер” прэміі таксама ўдастоены кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.

Названыя работы з'яўляюцца адлюстраваннем важнейшых і найлепшых дасягненняў нашай краіны ў сферах навукі і тэхнікі, мастацтва і культуры. Яны прызнаны беларускай і міжнароднай грамадскасцю, характарызуюцца навізной, эканамічнай эфектыўнасцю або сацыяльнай значнасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі