У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Сак 2019

Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

14 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з галоўных тэм сустрэчы стала развіццё супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі. "Мы дамаўляліся, што вы пабудзеце ў шэрагу краін, з якімі мы спрабуем супрацоўнічаць і ў нас завязаліся добрыя адносіны. Каб разумець (тут утойваць няма чаго), на якія дзяржавы ў Афрыцы нам абапірацца для выбудоўвання адносін на далёкай дузе. Вы больш, чым хто іншы, гэтым займаліся. Што вы можаце прапанаваць у сувязі з гэтым, на каго будзем абапірацца, з кім будзем супрацоўнічаць?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Віктар Шэйман, які па даручэнні Прэзідэнта Беларусі зрабіў шэраг паездак па краінах Афрыкі, далажыў кіраўніку дзяржавы аб перспектыўных напрамках работы на гэтым кантыненце. Гэта, у прыватнасці, здабыча карысных выкапняў, будаўніцтва, энергетыка, сельскагаспадарчая галіна, транспарт і лагістыка, падрыхтоўка кадраў.

Размова на сустрэчы ішла аб канкрэтных краінах, дзе Беларусь плануе прысутнічаць па абазначаных напрамках. Цяпер пачынаецца актыўная работа па поўдні Афрыкі - у такіх дзяржавах, як Зімбабвэ, Замбія, Мазамбік. Перспектыўнай для развіцця адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з'яўляецца і паўднёва-ўсходняя частка кантынента. Ужо ідзе работа па стварэнні сумесных прадпрыемстваў у сельскай гаспадарцы, ствараецца транспартная кампанія ў сферы грузаперавозак з перспектывай работы па поўдні Афрыкі, Беларусь уваходзіць у праект па будаўніцтве электрастанцыі на сонечных панэлях у Зімбабвэ.

Іншы шэраг пытанняў датычыўся работы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта вялікая структура, якая ўключае ў сябе самыя розныя напрамкі дзейнасці - ад народных мастацкіх промыслаў да сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і нацыянальных паркаў. "Калі ёсць праблемы, іх трэба цяпер абазначыць і вырашыць на працягу года", - сказаў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што бліжэйшыя два гады будуць экзаменам для ўсёй вертыкалі. "Экзамены здаём усе, у тым ліку і вы", - падкрэсліў беларускі лідар.

На сустрэчы ў Прэзідэнта абмеркаваны новыя напрамкі развіцця дзейнасці Кіраўніцтва справамі. У прыватнасці, даложаны прапановы па развіцці вытворчасці лякарстваў, медыцынскай тэхнікі і расходных матэрыялаў. Размова ішла і аб развіцці сельскагаспадарчага сектара, у тым ліку аб стварэнні прадпрыемства па гадоўлі і перапрацоўцы чырвонай рыбы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс