У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2020

Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсул з зямлёй з месцаў воінскай славы ў Мінску

Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсул з зямлёй з месцаў воінскай славы ў Мінску

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва, якая праходзіла ў Мінску ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да прыбыцця Прэзідэнта каля храма прызямліўся верталёт, на борце якога знаходзіліся капсулы з зямлёй з абласных цэнтраў, Мінскай вобласці і горада-героя Мінска. У суправаджэнні роты ганаровай варты іх даставілі да ўвахода ў храм, куды прыбыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандра Лукашэнку сустрэў настаяцель храма Фёдар Поўны, пасля чаго Прэзідэнт за калонай ваеннаслужачых прайшоў у вялікую залу крыпты храма.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у закладцы капсул і запаліў свечку ў памяць аб загінулых воінах і бязвінных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. На цырымоніі таксама прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў (БРСМ, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі), дыпламаты, прадстаўнікі рэгіёнаў.

"Вялікі дзякуй усім вам за тое падзвіжніцтва, якое вы ажыццявілі напярэдадні гэтага вялікага свята. Жадаю моцнага здароўя, мужнасці, не падайце духам. У нас абавязкова будзе ўсё добра", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з удзельнікамі цырымоніі.

Настаяцель храма-помніка Фёдар Поўны, звяртаючыся да кіраўніка дзяржавы, цёпла падзякаваў за падтрымку акцыі "На славу агульнай Перамогі!", аб правядзенні якой Прэзідэнт аб'явіў 9 мая 2019 года. "Прайшоў роўна год. Зямля з усіх воінскіх пахаванняў і месцаў баявой славы беларусаў сабрана ў 126 капсулах. Яшчэ 11 гарадоў-герояў і больш як 10 замежных краін далучыліся да гэтага праекта. Ён цяпер не мае тых межаў, якія існуюць на карце, - сказаў Фёдар Поўны. - Можна сказаць вобразна: цяпер уся Беларусь стала Брэсцкай крэпасцю".

Раней у крыпту храма-помніка былі ўстаноўлены капсулы з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы раёнаў Беларусі, гарадоў-герояў Расіі і Украіны, Аўстрыі, Нарвегіі, Польшчы, Сербіі, Фінляндыі, Малдовы, Латвіі, Румыніі, Венгрыі, Эстоніі.

Мерапрыемства, якое адбылося сёння, з'яўляецца кульмінацыяй патрыятычнага праекта "На славу агульнай Перамогі!", пачатак якога Прэзідэнт аб'явіў у час выступлення 9 мая 2019 года на плошчы Перамогі ў Мінску. На працягу года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзіліся акцыі па закладцы ў капсулы зямлі з месцаў воінскай славы. Яны праходзілі ва ўрачыстай абстаноўцы і з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, свяшчэннаслужыцеляў, навучэнцаў, ваенных. Да правядзення акцыі далучыліся і замежныя дзяржавы. У нішы крыпты храма ўстаноўлены капсулы з зямлёй з гарадоў-герояў Валгаграда, Керчы, Кіева, Масквы, Адэсы, Севастопаля, Смаленска, а таксама з дзяржаў, якія змагаліся з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі