У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Стд 2018

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў

16 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Грузіі, Егіпта, Ісландыі, Казахстана, Камбоджы, Калумбіі, Кубы, Малайзіі, Мальты, Нігерыі, Таджыкістана, Харватыі.

"Наша краіна адкрыта новым ідэям, праектам, ініцыятывам. Упэўнены, што ў якасці паслоў вы прыкладзяце максімум намаганняў для надання пазітыўнай дынамікі палітычным і гандлёва-эканамічным кантактам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў дыпламатаў, што з боку беларускіх партнёраў яны сустрэнуць гатоўнасць да плённай і выніковай сумеснай работы.

Прэзідэнт пажадаў поспехаў паслам у выкананні іх адказнай місіі. "Няхай знаходжанне ў Беларусі ў вашым жыцці стане ўражальным і карысным. Сардэчна запрашаем у Беларусь!" - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс