Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2017

Лукашэнка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі з 52 краін. У іх ліку 238 журналістаў і 213 сродкаў масавай інфармацыі. Таксама яго ўдзельнікамі стануць дзяржаўныя і грамадскія дзеячы Беларусі і Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дыпламатычных місій, дэпутацкага корпуса, органаў дзяржкіравання, бізнес-супольнасці, палітолагі і медыяэксперты.

На пленарным пасяджэнні і ў фармаце панэльных дыскусій будуць абмяркоўвацца важнейшыя тэмы сучаснасці: якія прыярытэты сучаснай цывілізацыі генерыруюцца ў медыяпрасторы; ці з'яўляецца яна крыніцай развіцця, партнёрства і добрасуседства краін і народаў у імя будучыні; як процістаяць выклікам і пагрозам 21 стагоддзя; як аб'яднаць намаганні ўсіх краін у барацьбе з пагрозамі і выклікамі міру і стабільнасці.

I Сусветны кангрэс рускай прэсы прайшоў у чэрвені 1999 года ў Маскве і Сочы. На ім было прынята рашэнне стварыць Сусветную асацыяцыю рускай прэсы - адкрытую міжнародную няўрадавую незалежную арганізацыю друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі. Яе заснавальнікамі выступілі Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ТАСС) і Расійскі інстытут прэсы. У розныя гады ганаровымі гасцямі Кангрэса станавіліся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, Федэральны канцлер ФРГ Герхард Шродэр, генеральны сакратар ААН Кофі Анан, гендырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура і іншыя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі