Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Чэр 2017

Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці сесіі ПА АБСЕ ў Мінску і сустрэнецца з кіраўніцтвам арганізацыі

Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці сесіі ПА АБСЕ ў Мінску і сустрэнецца з кіраўніцтвам арганізацыі

20 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня, а таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам арганізацыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт даў згоду прыняць удзел у адкрыцці сесіі, а таксама правядзе сустрэчу са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен і дзеючым старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь невыпадкова была выбрана месцам правядзення сесіі, паколькі краіна ўносіць значны ўклад у забеспячэнне еўрапейскай бяспекі, праводзіць паслядоўную і прадказальную ўнутраную і знешнюю палітыку.

Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, падрыхтоўка да гэтага маштабнага мерапрыемства вядзецца вельмі актыўна, рэгулярна праводзяцца пасяджэнні арганізацыйнага камітэта. "Ужо зарэгістраваны 593 удзельнікі сесіі з 56 дзяржаў. Самая вялікая дэлегацыя будзе са Злучаных Штатаў Амерыкі, яна налічвае 49 дэпутатаў. З Германіі - 20 дэпутатаў, з Італіі - 24, з Расійскай Федэрацыі - 24, - расказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Мы чакаем, што яшчэ зарэгіструюцца шэсць-сем краін".

Акрамя афіцыйных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў сесіі ПА АБСЕ будзе арганізавана насычаная культурная праграма. Дэлегаты наведаюць знакавыя месцы Беларусі, пабываюць у яе замках і іншых вядомых аб'ектах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі