Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2020

Лукашэнка прымае ўдзел ва ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі

Лукашэнка прымае ўдзел ва ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, члены Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Маладзёжнага парламента, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных канфесій і творчых саюзаў.

Сярод удзельнікаў урачыстасці таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, навуковых і навучальных устаноў, прадстаўнікі дыпкорпуса.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў "Магістраль нашага жыцця". Скразны вобраз канцэрта - магістраль, беларускі шлях, які выбраў беларускі народ, і па якім рухаецца, ствараючы сваю навейшую гісторыю. Эпізоды канцэрта паказваюць асноўныя дасягненні Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі