Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Снж 2020

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ЕАЭС. Што абмяркоўваюць кіраўнікі дзяржаў?

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ЕАЭС. Што абмяркоўваюць кіраўнікі дзяржаў?

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З-за складанай эпідэмічнай сітуацыі перагаворы лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза праходзяць у анлайн-рэжыме. Калі б прэзідэнты ўмовіліся аб сустрэчы ў вочным фармаце, пасяджэнне прайшло б у Мінску, паколькі Беларусь у гэтым годзе старшынствуе ў органах ЕАЭС.

У саміце, акрамя кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС, удзельнічаюць ганаровы старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон (краіна мае статус наглядальніка пры саюзе). На сустрэчу таксама запрошаны Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель - гэтым краінам сёння павінен быць прадастаўлены статус дзяржавы-наглядальніка.

Усяго на пасяджэнне вынесена 24 пытанні, чатыры з іх будуць абмеркаваны лідарамі ЕАЭС у вузкім коле.

Важнейшы дакумент, які вынесены на пасяджэнне, - стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Ён ужо абмяркоўваўся на майскім саміце, аднак тады кіраўнікі дзяржаў толькі "ў цэлым адобрылі" гэты праект, выказаўшы некалькі заўваг. Чакаецца, што дапрацаваны дакумент будзе прыняты па выніках сённяшняй сустрэчы.

"Другім важным пытаннем парадку дня з'яўляецца ўдасканаленне механізмаў прымянення агульных антыдэмпінгавых, кампенсацыйных і спецыяльных мер для абароны інтарэсаў вытворцаў тавараў у нашым саюзе. У парадак дня пасяджэння ўключаны блок пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва. Нам трэба вызначыць асноўныя напрамкі дзейнасці саюза ў гэтай сферы на будучы год", - агучыў парадак дня саміту Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў таксама павінны прыняць рашэнне аб пачатку работы Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з Сербіяй, а таксама вызначыцца па тэрмінах пачатку падрыхтоўкі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Іранам. "Гэта знакавыя дакументы, якія пацвярджаюць інтарэс да нашага саюза ў свеце. Таму прапануем камісіі актывізаваць перагаворы з іншымі дзяржавамі", - сказаў беларускі лідар.

Акрамя таго, лічыць кіраўнік дзяржавы, час разгарнуць прадметную работу па выкананні арт. 41 Дагавора аб ЕАЭС, гэта значыць пачаць сумеснае развіццё экспарту сваіх тавараў і паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі