Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліп 2020

Лукашэнка прымае ўдзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!"

Лукашэнка прымае ўдзел у патрыятычным шэсці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень Незалежнасці, прымае ўдзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з кіраўніком дзяржавы ў шэсці прымаюць удзел яго сыны, ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі культуры, спорту, медыйнай супольнасці, выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча і піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў і духавенства.

Па праспекце Незалежнасці ўдзельнікі шэсця ідуць да плошчы Перамогі, дзе да падножжа манумента - да вечнага агню - будзе ўскладзена гірлянда кветак.

Чакаецца, што ў час мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка выступіць з прамовай і паразмаўляе з ветэранамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі