У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Кст 2017

Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы

Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча лідараў краін Садружнасці пачалася з пратакольных мерапрыемстваў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прывітаў кіраўнікоў дэлегацый, затым адбылося сумеснае фатаграфаванне ўдзельнікаў пасяджэння.

Перагаворы прэзідэнтаў праходзяць спачатку ў вузкім складзе. Кіраўнікі дзяржаў комплексна абмяркоўваюць узаемадзеянне ў фармаце Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Затым да іх далучацца члены дэлегацый і на пасяджэнні падрабязна разгледзяць далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых ключавых сферах дзейнасці Садружнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у СочыУсяго парадак дня сустрэчы ўключае 17 пытанняў. Аднымі з найбольш значных з'яўляюцца праекты заявы кіраўнікоў дзяржаў аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей і канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У гуманітарнай сферы разглядаюцца рашэнні аб аб'яўленні ў СНД 2019 года Годам кнігі, 2020 года - Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў 2018 годзе ў Арменіі, у 2019 годзе - у Беларусі, у 2020 годзе - у Казахстане.

Традыцыйна ў парадак дня пасяджэння ўключана тэматыка забеспячэння бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам у рэгіёне і свеце ў цэлым. Адным з пунктаў перагавораў стане разгляд шляхоў удасканалення дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД і яе адаптацыі да сучасных рэалій. Абмяркоўваюцца таксама арганізацыйныя пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс