Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Чэр 2020

Лукашэнка прыбыў з візітам у Маскву

Лукашэнка прыбыў з візітам у Маскву

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Беларускі бор нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Унукава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве. Мерапрыемства адбудзецца на Краснай плошчы, акрамя расійскіх ваеннаслужачых у ім прымуць удзел прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку і Беларусі.

Некалькі дзён таму адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Як расказала журналістам прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант, адной з тэм размовы стала правядзенне ваеннага параду ў Маскве. "Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу на парад. Аляксандр Лукашэнка прыме ў ім удзел. На трыбунах ён будзе разам са сваімі сынамі. Як адзначыў Прэзідэнт Расіі, Аляксандра Лукашэнку і яго сям'ю 24 чэрвеня на парадзе ў Маскве чакаюць", - расказала Наталля Эйсмант.

Як паведамлялася, у Беларусі ваенны парад у азнаменаванне 75-й гадавіны Вялікай Перамогі правялі 9 мая. У ім удзельнічала каля 3 тыс. ваеннаслужачых і звыш 150 адзінак тэхнікі, у небе над Мінскам праляцелі 36 самалётаў і верталётаў. "Гэта свята для нас свяшчэннае. Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня. Нават думка здрадзіць традыцыям, якія вось ужо 75 гадоў праслаўляюць гісторыю вялікага подзвігу пераможцаў, для нас недапушчальная", - падкрэсліў на ваенным парадзе Прэзідэнт.

Напярэдадні візіту ў Маскву кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у серыі памятных мерапрыемстваў. 20 чэрвеня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адкрылі мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці, які размешчаны ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. На наступны дзень Прэзідэнт наведаў Светлагорскі раён, дзе адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай у гады вайны нацыстамі вёскі.

У дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, кіраўнік дзяржавы зрабіў паездку ў Брэст. Аляксандр Лукашэнка наведаў Брэсцкую крэпасць, дзе па традыцыі ў час пачатку вайны прайшло памятнае мерапрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі