Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Кст 2017

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Сочы

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Сочы

10 кастрычніка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Борт нумар адзін з Беларусі прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Сочы. Каля трапа самалета Прэзідэнта сустрэлі губернатар Краснадарскага края Расіі Веньямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Ігар Богдашаў.

Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадку дня сустрэчы прэзідэнтаў - 17 пытанняў. У цэнтры ўвагі будзе пашырэнне ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці, удасканаленне дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі СНД і яе адаптацыя да сучасных рэалій. Кіраўнікі дзяржаў плануюць узгадніць пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж структурамі арганізацыі, асобны блок пытанняў будзе датычыцца сілавых ведамстваў.

У гэты ж дзень у Сочы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лідары краін ЕАЭС разгледзяць 16 пытанняў - ад рэалізацыі лічбавага парадку дня саюза і асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці да правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дагавора аб Мытным кодэксе.

На самітах Аляксандр Лукашэнка прадставіць падыходы Беларусі да развіцця гэтых арганізацый.

Напярэдадні адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД. Паводле слоў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея, сустрэча прайшла ў насычанай, канструктыўнай і таварыскай атмасферы. Дыпламаты абмеркавалі комплекс арганізацыйных і практычных мер, накіраваных на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій у кантэксце павышэння эфектыўнасці дзейнасці статутных і галіновых органаў Садружнасці. "Так, нейкія рэчы робяцца, але, на жаль, часам мы больш увагі ўдзяляем арганізацыйна-тэхнічным момантам. Таму мы заклікалі калег займацца рэальнай справай, больш увагі ўдзяляць эканамічнаму складніку СНД, што з'яўляецца абсалютным прыярытэтам для ўсіх дзяржаў-удзельніц", - сказаў Уладзімір Макей.

Разглядаўся ў час пасяджэння гуманітарны парадак дня, у тым ліку ўзаемадзеянне ў сферах маладзёжнай палітыкі, спорту і турызму. Важныя рашэнні прыняты па супрацоўніцтве ў барацьбе з карупцыяй і тэрарызмам. Міністры абмеркавалі таксама пытанні квотнага размеркавання пасад паміж рознымі дзяржавамі. У кантэксце адаптацыі СНД да сучасных рэалій прынята рашэнне аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж саветамі кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў узгаднілі праекты дакументаў, якія будуць разгледжаны Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД 11 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі