Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Врс 2016

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай

28 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў пекінскім аэрапорце Шаўду (у перакладзе з кітайскага азначае "Сталіца". - Заўвага БЕЛТА), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай візіту запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.

Плануецца, што галоўным дакументам, які характарызуе ўзровень двухбаковых адносін і асноўныя праграмныя напрамкі іх развіцця, стане сумесная дэкларацыя, якую падпішуць лідары дзвюх краін.

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у КітайАляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.

Напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу КНР прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ужо адбыўся шэраг плённых рабочых сустрэч і перагавораў з кітайскімі партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі