Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Jul 2017

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну

20 ліпеня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Барыспаль, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай візіту на 21 ліпеня запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якія пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе.

Як раней паведамлялі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай. Асноўная ўвага будзе ўдзелена бягучаму стану і перспектывам узаемадзеяння ў эканоміцы, у тым ліку ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, нафтахімічны комплекс, энергетыка, сельская гаспадарка, транспартна-лагістычная галіна, развіццё міжрэгіянальнага дыялогу. Плануецца таксама ўзгадніць падыходы да далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва.

Адной з тэм сустрэчы стане ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, у чым Беларусь актыўна ўдзельнічае, прадастаўляючы перагаворную пляцоўку для бакоў працэсу.

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым, абмяняюцца думкамі па міжнароднай праблематыцы.

Чакаецца, што па выніках перагавораў у прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва ў розных сферах.

У гэты ж дзень у Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі бізнес-форум. Вядома, што ў час форуму плануецца падпісаць кантракты на суму больш як $40 млн. "Зарэгістравана больш за 300 удзельнікаў з абодвух бакоў. Папярэдняя ацэнка кантрактаў, якія будуць падпісаны, - больш як $40 млн. Гэта будзе цікавае і інтэнсіўнае мерапрыемства ў плане развіцця гандлёва-эканамічных адносін", - заявіў журналістам пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.

Паміж дзвюма краінамі заключана каля 200 дагавораў. Праходзяць рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях, падтрымліваюцца актыўныя міжгаліновыя кантакты.

З 2014 года Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. У лютым 2015 года ў беларускай сталіцы падпісаны дакумент аб спыненні баявых дзеянняў і рэалізацыі комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў.

У гандлі, уключаючы ажыццяўленне дзяржаўных закупак, Беларусь прадастаўляе нацыянальны рэжым таварам з Украіны ў адпаведнасці з Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю СНД ад 2011 года.

У 2016 годзе тавараабарот склаў $3 млрд 830 млн (110,5 працэнта да 2015 года), экспарт - $2 млрд 848 млн (113,2 працэнта). Па выніках студзеня-мая 2017 года тавараабарот дасягнуў $1 млрд 760 млн (рост на 26,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2016 года), у тым ліку экспарт - $1 млрд 311 млн (рост на 22,8 працэнта).

У 2017 годзе асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца нафтапрадукты, угнаенні, трактары, звадкаваны газ, грузавыя аўтамабілі, кокс і бітум нафтавыя, шыны, паліраванае шкло.

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва За 2016 год у эканоміку Беларусі прыцягнута $226,5 млн. украінскіх інвестыцый. Цяпер на тэрыторыях дзвюх краін дзейнічае 13 сумесных зборачных вытворчасцей, з якіх сем - ва Украіне, дзе збіраецца тэхніка МТЗ, "Гомсельмаша", "Могілёўліфтмаша", МАЗ і "Белкамунмаша". У Беларусі створана шэсць вытворчасцей з удзелам украінскага капіталу, на якіх выпускаюцца вагоны, верталётная тэхніка, каўшовыя пагрузчыкі, зварачныя электроды, даільнае абсталяванне, тармазныя калодкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі