VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Стд 2017

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан

16 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Пасля прыбыцця была арганізавана цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Затым адбылася кароткая гутарка лідараў Беларусі і Судана.

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у СуданПлануецца, што 17 студзеня ў Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе афіцыйныя перагаворы з Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Плануецца заключэнне дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Чакаюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-БашырамНапярэдадні візіту міністр нафты і газу Судана, сустаршыня беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве Махамед Заед Авад заявіў журналістам, што існуе шмат сфер і напрамкаў для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі. "Нягледзячы на некаторае запаволенне ўзаемадзеяння ў мінулым, у апошнія два гады нам удалося надаць дадатковы штуршок гэтым адносінам, вынікам чаго з'яўляецца цяперашні візіт у Судан", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, перспектыўныя сферы супрацоўніцтва ўключаюць у асноўным эканамічны сектар, а таксама сельскую гаспадарку, ахову здароўя і некаторыя іншыя напрамкі. Дэталёва прапрацоўваюцца перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне перадачы тэхналогій, даследаванняў, таксама як і ў нафтавай сферы.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам"Прамысловая сфера з'яўляецца адной з перспектыўных для развіцця супрацоўніцтва, і ў нас ёсць праекты, якія мы плануем прадставіць афіцыйнай дэлегацыі і дзелавым колам", - заявіў міністр нафты і газу Судана.

Суданскі бок таксама зацікаўлены ў сучасных тэхналогіях у сферах бурэння і геолагаразведкі, перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва ў IT-сектары.

"У мяне вельмі добрыя ўражанні ад знаходжання ў Беларусі. Калі я наведваў прамысловыя прадпрыемствы, быў вельмі ўражаны, - падкрэсліў Махамед Заед Авад. - Мы можам атрымаць выгаду ад супрацоўніцтва адзін з адным. Беларусь - вельмі добрая краіна, людзі дружалюбныя. Я размаўляў са многімі беларусамі, і думаю, мы шмат у чым падобныя".

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-БашырамЗ ім салідарны вядомы ў Судане бізнесмен, ганаровы консул Беларусі ў гэтай краіне Махамед Ісмаіл. "Гэта гістарычны візіт. Мы чакаем шмат добрага ў развіцці адносін паміж Беларуссю і Суданам. Існуе вялікі патэнцыял для развіцця бізнес-сувязей у сектарах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, харчавання", - сказаў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Сёння шмат інфармацыі аб Беларусі. Як бізнесмен, я падтрымліваю кантакты са многімі партнёрамі ў Еўропе, Кітаі. Але ў Беларусі я знаходжу вельмі прымальныя цэны і высокую якасць прадукцыі. Таму займаюся пастаўкамі тавараў з Беларусі ў Судан. Візіт Прэзідэнта Беларусі дасць штуршок развіццю дзелавых сувязей паміж нашымі краінамі", - заявіў ганаровы консул.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-БашырСудан з'яўляецца перспектыўным рынкам для нарошчвання экспарту беларускіх тавараў і паслуг. Двухбаковы гандаль фарміруецца практычна поўнасцю за кошт беларускага экспарту. Тавараабарот вырас з $15,4 млн у 2010 годзе да $41,3 млн у 2015 годзе. Пры гэтым самыя высокія паказчыкі дасягнуты ў 2013 годзе - $70,8 млн.

У 2015 годзе экспарт беларускіх тавараў у Судан павялічыўся на 46 працэнтаў у параўнанні з 2014 годам. Беларусь пастаўляе ў Судан трактары, грузавыя аўтамабілі, розныя віды станкоў, трансфарматары, кантрольна-вымяральныя прыборы, шыны.

Інфаграфіка. Беларусь - Судан: дынаміка гандлюПлануецца падпісанне дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам, а таксама шэрага іншых пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход