Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Снж 2022

Лукашэнка прыбыў у Бішкек. У сталіцы Кыргызстана адбудзецца саміт ЕАЭС

Лукашэнка прыбыў у Бішкек. У сталіцы Кыргызстана адбудзецца саміт ЕАЭС

8 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Манас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Бішкеку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На парадку дня саміту - каля двух дзясяткаў пунктаў. Лідары краін ЕАЭС абмяркуюць развіццё кааперацыйных праектаў у прамысловасці, фарміраванне агульных рынкаў, работу па ўстараненні перашкод і бар'ераў ва ўзаемным гандлі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2023 год і іншыя пытанні.

Афіцыйныя мерапрыемствы саміту ЕАЭС запланаваны на 9 снежня. Але перад гэтым прэзідэнты Беларусі і Кыргызстана правядуць двухбаковую сустрэчу. Аляксандр Лукашэнка і Садыр Жапараў вечарам 8 снежня сустрэнуцца за нефармальнай вячэрай.

Кыргызстан - традыцыйны партнёр Беларусі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі. Як расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Андрэй Страчко, у мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў амаль $100 млн, прычым на 88 працэнтаў ён складаўся з беларускага экспарту. У 2022 годзе ён можа вырасці ў паўтара раза.

"У бягучым годзе мы таксама працуем даволі паспяхова, рост экспарту прадаўжаецца. Але ў бягучым годзе яшчэ намецілася тэндэнцыя (тое, да чаго мы даўно імкнуліся): наш экспарт у Кыргызстан па-ранейшаму лідзіруе ў тавараабароце, але пастаўкі з Кыргызстана ў Беларусь пачалі расці. Кыргызстан наш надзейны і дружалюбны партнёр, і мы заўсёды хацелі, каб не толькі мы прадавалі, але і яны павялічвалі экспарт у нашу краіну. Гэта і сухафрукты, і воўна, і асноўны іх тавар - радыятары, якія мы выкарыстоўваем у сваёй прамысловасці", - адзначыў дыпламат.

Сёння краіны стараюцца не проста развіваць гандаль, але і ствараць сумесныя прадукты. Сярод бліжэйшых праектаў - стварэнне зборачных вытворчасцей трансфарматараў сумесна з Мінскім электратэхнічным заводам імя  Казлова і ліфтаў з "Магілёўліфтмашам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі