Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Чэр 2015

Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі

9 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат дарэмных меркаванняў аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. "Пісанняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, - адзначыў Прэзідэнт. - Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэта слова трымаем".

ЦВК трэба будзе выказаць свае прапановы па канкрэтнай даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць парламент. "Каб потым нас не папракалі ў дробязях. Я не хачу ў белых пальчатках паўстаць перад народам. Вядома, мы разам будзем абмяркоўваць, калі мы правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары. Але ўсё будзе дастойна і па Канстытуцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у бліжэйшы час адбудзецца нарада са службовымі асобамі, якія будуць удзельнічаць у арганізацыі правядзення выбарчай кампаніі. Галоўную ролю ў гэтым працэсе ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць ЦВК.

У сваю чаргу Лідзія Ярмошына адзначыла, што ЦВК рыхтуецца да правядзення выбараў Прэзідэнта ўвесь апошні год. Так, метадычныя тлумачэнні для выбарчых камісій, якія ўтвараюцца ў першыя дні пасля назначэння выбараў, ужо знаходзяцца ў друкарні. Тым не менш, застаецца яшчэ шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць да пачатку выбарчай кампаніі, сказала старшыня ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі