VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Стд 2021

Лукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем

Лукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча пачалася з абмеркавання самай актуальнай на сёння тэмы - барацьбы з пандэміяй. Як вядома, і Аляксандр Лукашэнка, і Рэнэ Фазель перахварэлі на каранавірус.

"Мы з табой перахварэлі на ўсякія хваробы - можам вітацца як хочаш, - сказаў Прэзідэнт кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея. - Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэту хваробу, і ў далейшым нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каранавіруса - гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт".

"Як прэзідэнта федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе - ні па каранавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут або прыязджаюць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У нас пратэстуючыя і іншыя незадаволеныя не штурмуюць урадавыя ўстановы і капітоліі, у нас нармальная абстаноўка з пункту гледжання развіцця дэмакратычных працэсаў. І гэта галоўная прычына незадаволенасці асобных палітыкаў у Еўропе Беларуссю. Мяне хочуць абвінаваціць у тым, што я абараняю сваю краіну і людзей, але мяне для гэтага і выбралі. Я абавязаны забяспечыць грамадскую, унутраную і знешнюю бяспеку людзей і дзяржавы. Можа, мае дзеянні ў сувязі з гэтым некаму на Захадзе не падабаюцца, але гэта іх пажаданні".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова правесці чэмпіянат у любы час, уся спартыўная і турыстычная інфраструктура для гэтага ўжо даўно гатова.

"Адказваючы на галоўнае пытанне, як я ўспрымаю ўсе рухі вакол правядзення чэмпіянату свету ў Беларусі, скажу адкрыта: вельмі спакойна. Зможа Міжнародная федэрацыя хакея ўстаяць супраць несправядлівага націску - значыць, мы правядзём чэмпіянат свету. Калі Латвія адмовіцца - мы правядзём чэмпіянат свету ў Беларусі, і гэта будзе лепшы чэмпіянат свету ў гісторыі. Думаю, ты ў гэтым абсалютна перакананы. Калі Міжнародная федэрацыя хакея не справіцца з націскам асобных палітычных колаў асобных краін - значыць, не будзе чэмпіянату свету ў Беларусі. Усё залежыць цяпер ад вас", - адзначыў Прэзідэнт.

"Я згодны з тваімі словамі, якія ты нядаўна выказаў: спорт павінен аб'ядноўваць народы, а не раз'ядноўваць, і ён павінен быць, наколькі гэта магчыма, па-за палітыкай. У гэтым ключы мы будзем дзейнічаць", - запэўніў беларускі лідар.

Рэнэ Фазель у сваю чаргу адзначыў: "Мы вельмі рады прысутнічаць сёння, каб абгаварыць гэту сітуацыю. Сітуацыя крыху адрозніваецца ад той, што была ў 2014 годзе. Вы памятаеце, што ў 2014-м таксама быў націск, але мы прыехалі і разам арганізавалі выдатны чэмпіянат. Сітуацыя крыху змянілася. Калі ў Беларусі пачаліся праблемы, на нас аказваецца вельмі вялікі націск. Але ў нас дакладная пазіцыя: як вы сказалі, мы не хочам змешваць спорт і палітыку. І спорт павінен аб'ядноўваць народы, а не раз'ядноўваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход