Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Стд 2026

Лукашэнка праводзіць раптоўную праверку гатоўнасці ва Узброеных Сілах. Расказваем, як гэта працуе

Лукашэнка праводзіць раптоўную праверку гатоўнасці ва Узброеных Сілах. Расказваем, як гэта працуе

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць раптоўную праверку гатоўнасці ва Узброеных Сілах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рамках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі правяраецца адно з механізаваных злучэнняў - 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада.

Першачарговая мэта праверкі - убачыць аб'ектыўную карціну і рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой адметнасцю праверкі з'яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы асабіста прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.

Сістэма выбудавана наступным чынам: Прэзідэнт падпісвае распараджэнне пад грыфам "сакрэтна", у якім пазначана задума маючай адбыцца праверкі. Дзяржсакратар Савета бяспекі атрымлівае закрыты пакет з дакументам, пасля чаго выязджае з супрацоўнікамі Дзяржаўнага сакратарыята ў вызначаную кіраўніком дзяржавы воінскую часць.

Дзяржсакратар аператыўна дакладвае Прэзідэнту аб рэзультатах праверкі, а па выніках праводзіцца дэталёвы аналіз.

"У адпаведнасці з задумай праверкі раптоўна прыведзена ў баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу адно з механізаваных злучэнняў Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Група супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята прыбыла, уручыла распараджэнне, падпісанае асабіста Прэзідэнтам", - расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, у ходзе праверкі трэба будзе ацаніць тое, як ваеннаслужачыя справяцца з раптоўным пад'ёмам воінскіх часцей. "У прынцыпе, кожны чалавек у пагонах павінен быць гатовы да дзеянняў у любы час дня і ночы - гэта тое, чаго ад нас дабіваецца Прэзідэнт", - дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў далейшым тэмп праверкі будзе яшчэ больш нарошчвацца.

Як паведамлялася БЕЛТА, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пачалася 16 студзеня. Першай была праверана воінская часць тэхнічнага забеспячэння - адна з буйнейшых воінскіх часцей Узброеных Сіл, дзе стаяць на захоўванні розныя ўзоры бранятанкавага ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі