Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Ліс 2017

Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом Казахстана Булегенавым

Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом Казахстана Булегенавым

28 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Казахстана Ергалі Булегенавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад афіцыйным візітам Прэзідэнта Казахстана ў нас добры ўступ да яго. Гэта ўжо добра. Што дрэнна - сябры ад'язджаюць. Жыццё дыпламатаў такое, як і ў ваенных. Адслужыў тэрмін - паехаў на іншую работу, на Радзіму, яшчэ куды-небудзь. Мы гэта разумеем. Але яшчэ раз падкрэсліваю: вы для нас чалавек не чужы. Вы рабілі вельмі шмат для таго, каб у нас былі добрыя адносіны паміж краінамі, вы рабілі ўсё, каб нашы народы былі блізкія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адносін з Казахстанам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта адна з самых блізкіх для Беларусі краін. "Мы ў эканамічным саюзе з вамі, у нас няма палітычных рознагалоссяў, мы аднолькава глядзім на парадак дня міжнародных адносін. Словам, разыходжанняў у нас няма практычна ніякіх. І ў гэтым вялікая ваша заслуга - ва ўмацаванні дружбы паміж Казахстанам і Беларуссю", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Спадзяюся, што вы назаўсёды застаняцеся сябрам беларускага народа, нашай дзяржавы, і дзе б вы ні працавалі ў далейшым, вы будзеце помніць, што частка вашага жыцця была прысвечана Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом Казахстана БулегенавымУ сваю чаргу Ергалі Булегенаў падкрэсліў, што за гады дыпламатычнай работы ў Беларусі паспеў палюбіць яе і захавае аб краіне самыя цёплыя ўспаміны. Ён таксама адзначыў важнасць патрыятычнага выхавання, захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і яе героях, чаму ў Беларусі надаецца вялікае значэнне.

Сустрэча прайшла напярэдадні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, які пройдзе ў год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. У парадку дня перагавораў кіраўнікоў дзяржаў тэматыка пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры і многія іншыя перспектыўныя напрамкі. Чакаецца, што прэзідэнты таксама прымуць удзел у рабоце беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

Інфаграфіка. Беларусь - Казахстан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтваЗа студзень-верасень 2017 года двухбаковы тавараабарот склаў $485,8 млн і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 64,8 працэнта. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $425,4 млн, асноўнымі пазіцыямі сталі малако і малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, мяса і мясапрадукты, мэбля, збожжаўборачныя камбайны, цукар, лекавыя сродкі, шыны, пліты драўняна-стружкавыя, кабельная прадукцыя, ліфты, пластмасавая тара, керамічная плітка.

Аб'ём гандлю паслугамі за аналагічны перыяд склаў больш за $128 млн, павялічыўшыся ў 2,1 раза, у тым ліку беларускі экспарт - амаль $100 млн.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае 36 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама больш як 160 суб'ектаў дылерскай сеткі. Дзейнічае 8 сумесных зборачных вытворчасцей.

У сваю чаргу ў Беларусі працуюць 36 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 25 замежных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі