Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Снж 2019

Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда

Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда

23 снежня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сустрэчы з судзейскім корпусам краіны ў час урачыстага адкрыцця Дома правасуддзя і аб намечаных тады мерах па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. "У нас адбылася грунтоўная, канцэптуальная я сказаў бы (ды і канкрэтыкі хапала), размова з шырокім судзейскім корпусам нашай краіны. Цікавае было мерапрыемства, і там мы дамовіліся па рэалізацыі шэрага прапаноў нашых суддзяў, судзейскага корпуса. Гэтыя прапановы маюць пэўны сэнс і тэрміны рэалізацыі. Як тут ідуць справы?" - спытаў Прэзідэнт.

Важнай тэмай сустрэчы сталі рэзанансныя крымінальныя справы, якія разглядаюцца Вярхоўным судом. "Работа Следчага камітэта па гэтых справах і судоў. Справы, якія кантралююцца (і не толькі Прэзідэнтам), якія ў вас на кантролі, якія набылі пэўнае грамадскае гучанне. Як яны рэалізуюцца?" - абазначыў кола тэм для амеркавання на сустрэчы кіраўнік дзяржавы.

Як расказаў Валянцін Сукала, у Беларусі па выніках праведзенай 5 красавіка нарады кіраўніка дзяржавы з судзейскім корпусам была сфарміравана нацыянальная праграма развіцця сістэмы правасуддзя на бліжэйшае пяцігоддзе. Паводле яго слоў, у гэтым дакуменце налічваецца 23 палажэнні. "Па 14 з іх непасрэдным выканаўцам з'яўляецца Вярхоўны суд. Па частцы з іх выкананне надыходзіць у бягучым годзе", - адзначыў старшыня Вярхоўнага суда. Ён далажыў Прэзідэнту аб тым, што ўжо зроблена ў гэтым годзе для рэалізацыі праграмы і што трэба будзе зрабіць у больш аддалены перыяд.

Па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Валянцін Сукала расказаў журналістам аб рэалізаваных на практыцы палажэннях нацыянальнай праграмы. У іх ліку ён назваў прыняцце закона аб далейшай адкрытасці судовых працэсаў, іх фіксацыі з дапамогай сучасных лічбавых тэхналогій. Згодна з гэтым дакументам з наступнага года ўсе судовыя працэсы павінны весціся ў рэжыме пастаяннай відэа- і аўдыяфіксацыі. "Мы ўжо апрабавалі гэта на судовых працэсах у самім Вярхоўным судзе і пераканаліся, што гэта вельмі важная, прынцыповая пазіцыя, якая робіць наша правасуддзе больш адкрытым, празрыстым, зніжае канфліктнасць правасуддзя, устараняе заўвагі, якія ўзнікаюць у час працэсу, дысцыплінуе ўдзельнікаў працэсу", - лічыць старшыня Вярхоўнага суда.

У краіне фарміруецца банк даных судовых рашэнняў, доступ да якіх адкрыты для ўсіх. "Такім чынам мы робім празрыстым і адкрытым не толькі сам працэс правасуддзя, але і нашы судовыя рашэнні", - падкрэсліў Валянцін Сукала.

У гэтым годзе прыняты закон аб тым, каб абмежаваць судовую юрысдыкцыю па абсалютна бясспрэчных справах і частку такіх спраў перадаць у юрысдыкцыю выканаўчых надпісаў. Гэта дасць магчымасць знізіць нагрузку на суддзяў, каб яны маглі сканцэнтравацца на найбольш важных і складаных справах. Удалося таксама пераразмеркаваць штатную колькасць суддзяў унутры сістэмы без прыцягнення дадатковага штату.

Выпрацавана новае палажэнне аб фарміраванні рэзерваў суддзяў і патрабавання да кандыдатаў на пасаду суддзяў. "Мы ўводзім з новага года абавязковае псіхалагічнае тэсціраванне для кандыдатаў. Даволі складаная праграма, якая дасць магчымасць адбіраць не проста лепшых юрыстаў, а юрыстаў, якія могуць працаваць у экстрэмальных сітуацыях, у зоне канфлікту, публічных юрыстаў. Гэта таксама, на наш погляд, вельмі важна сёння", - сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Сярод важных задач для судовай сістэмы на будучы год ён назваў увядзенне магчымасці апеляцыйнага абскарджання судовых рашэнняў Вярхоўнага суда па першай інстанцыі. "Калі да гэтага часу такія рашэнні ў апеляцыйным парадку не маглі быць абскарджаны, то цяпер мы распрацоўваем заканадаўчы акт, які дасць магчымасць і рашэнні Вярхоўнага суда па першай інстанцыі, якія раней былі канчатковымі, абскардзіць у апеляцыйным парадку", - адзначыў Валянцін Сукала.

Ён упамянуў аб стварэнні ў краіне адзінага эканамічнага апеляцыйнага суда і неабходнасці пашырыць магчымасці апеляцыйных судоў ва ўсіх судах, з адначасовым скарачэннем судовага нагляду. "Што гэта азначае на практыцы? Тое, што сам працэс правасуддзя павінен будзе завяршацца ў апеляцыйнай інстанцыі - у абласных судах. А абскарджанне судовых рашэнняў, якія ўступілі ў законную сілу, у парадку судовага нагляду будзе абмежавана як па часе, так і па суб'ектах. Гэта значыць, пасля заканчэння аднаго года ўжо нельга будзе абскардзіць рашэнні суда апеляцыйнай інстанцыі. Гэта дасць прававую вызначанасць для ўдзельнікаў працэсу, каб яны не былі ў падвешаным, нявызначаным стане на працягу доўгага перыяу часу", - растлумачыў Валянцін Сукала. Паводле яго слоў, пры гэтым захаваецца магчымасць для выпраўлення судовых памылак у любы перыяд часу - па пратэсце генпракурора або старшыні Вярхоўнага суда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі