У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Кст 2018

Лукашэнка: праца педагога - адна з самых важных і высакародных

Лукашэнка: праца педагога - адна з самых важных і высакародных

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з прафесійным святам - Днём настаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што быць настаўнікам - сапраўднае прызванне. "Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар", - адзначыў беларускі лідар.

"Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць педагагічным работнікам за штодзённую працу - адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка

Педагагічным работнікам

Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Быць настаўнікам - гэта сапраўднае прызванне. Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх выхаванцаў, фарміруеце іх светапогляд і характар.

Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства - не толькі даваць веды, але і выхоўваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым. Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі.

Выказваю вам удзячнасць за штодзённую працу - адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарную цярплівасць.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс