Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Dec 2017

Лукашэнка прапануе Курскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве

Лукашэнка прапануе Курскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Курскай вобласці Расіі актывізацыю ўзаемадзеяння ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксандрам Міхайлавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, за папярэднія гады як з Расіяй, так і з рэгіёнамі тавараабарот у нас знізіўся. Аднак пазітыўныя тэндэнцыі ў гэтым годзе даюць упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі мы можам выправіць сітуацыю і аднавіць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Гэтаму павінна садзейнічаць актывізацыя ўзаемадзеяння перш за ўсё ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве. Па ўсіх гэтых напрамках у нас ёсць пэўны вопыт, я нават сказаў бы, поспехі", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Курская вобласць - надзейны партнёр Беларусі, а чарговы візіт кіраўніка рэгіёна беларускі бок разглядае як сведчанне шчырай зацікаўленасці ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

У якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка назваў аснашчэнне Міхайлаўскага горна-абагачальнага камбіната - аднаго з буйнейшых у Расіі і СНД па здабычы і абагачэнні жалезнай руды - беларускай кар'ернай тэхнікай БелАЗ. "Мы зацікаўлены ў прадаўжэнні гэтай работы", - сказаў ён.

З улікам існуючых вытворча-інавацыйных магчымасцей Беларусі і Курскай вобласці таксама трэба сумесна прапрацаваць варыянты пашырэння прамысловых кааперацый. "У складзе вашай дэлегацыі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў рэгіёна, зацікаўленых ва ўмацаванні супрацоўніцтва з ААТ "Планар", Мінскім маторным заводам. Думаю, што такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць сумесна выйсці на вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі сусветнага ўзроўню", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка прапануе Курскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтвеПрэзідэнт адзначыў, што Курская вобласць дабілася прыкметных поспехаў у сельскай гаспадарцы, і Беларусь магла б садзейнічаць далейшаму развіццю гэтай галіны ў рэгіёне. "У нас вырабляецца шырокі спектр сельскагаспадарчай тэхнікі, мы ўмеем будаваць комплексы для сельскай гаспадаркі з аснашчэннем "пад ключ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва па пастаўках элітнага насення збожжавых і агароднінных культур, мінеральных угнаенняў.

"Мы адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы зрабіць усё, на што мы здольны. Усё, што мы ўмеем, вы ведаеце. У тым ліку і жыллёвае будаўніцтва - у нас ёсць вопыт Мазырскага домабудаўнічага камбіната, які будуе ў вас дамы. На 2018 год ёсць кантракт па будаўніцтве дома, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі патрэбна тут большая інтэнсіфікацыя, аб'ёмы, мы гатовы разгледзець і падключыць іншыя трэсты. У Беларусі ёсць магутнасці, якія сёння не задзейнічаны, добрыя спецыялісты. Мы зацікаўлены, каб яны працавалі, і калі ў Расіі, то пажадана сваімі калектывамі".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашняя сустрэча дасць магчымасць умацаваць партнёрскія сувязі, якімі ў Беларусі сапраўды даражаць. "Сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца тых жаданых вынікаў і тых рубяжоў, якія мы перад сабой паставім", - дадаў ён.

У студзені-верасні 2017 года тавараабарот Беларусі з Курскай вобласцю склаў $96,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 40,5 працэнта. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі шын, калійных угнаенняў, сінтэтычных ніцей, грузавых аўтамабіляў, абутку.

У расійскім рэгіёне працуюць некалькі прамых суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх вытворцаў. Арганізавана шырокая дылерская сетка па рэалізацыі беларускай прадукцыі машынабудавання, харчовай, лёгкай прамысловасці, тавараў народнага спажывання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі